Войти с помощью: 
Войти с помощью: 
Пароль будет отправлен вам на e-mail.

Беларуская мечта феномен малоизученный. В отличие от американской, у неё практически нет за собой бэкграунда из фильмов, книг и исторических трактатов. Но это не говорит о том, что беларуской мечты нет. Просто она маленькая, незаметная и не лежит на поверхности. Единой формулы беларуской мечты не существует у каждого она своя. Бинокль” выяснил, какой представляют беларускую мечту брестские литераторы и что она для них значит.


Сяргей Прылуцкі — беларускі паэт, празаік, перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў. Вершы Сяргея Прылуцкага выходзілі ў пэрыядычным друку, перакладзены на некалькі эўрапейскіх моваў.

Мара – гэта калі хочацца, але пакуль што не можацца. Я нават больш скажу – магчыма, што ніколі не зможацца. Што, адкідваючы капыты, вы яе нават за нос не памацаеце. Але на тое яна і мара, каб паслаць усё на дзьве зычныя і адну галосную і сьмела скакаць наперад з надзеяй завалодаць ёй.

Наша мара – яна як чарвячок. Поўзае ў галаве, набірае тлушчу, робіць нейкія віхлястыя хады. А потым як лупане па ёй божанька ці нейкі іншы дэман рыдлёўкай лёсу і – хопа! – чарвячка ўжо два. Прычым яны ніхалеры не дохлыя, а вельмі жывыя і актыўна варушацца.

Напрыклад, адзін мой знаёмы Гена працаваў у Берасьці грузчыкам. То бок канструкцыя яго жыцьця была простай, як штопар. І меў ён мару – жаніцца на маёй сяброўцы, выпускніцы філфаку Галіне. А тая рамантычна марыла пра татальную беларусізацыю і хлопца айцішніка.

А мой сябар-праграміст Дзімон наадварот быў касмапалітам і аддаваў перавагу прастытуткам, адначасова марачы пра бабу-робата з ідэальнымі формамі. А потым Гена моцна перапіў, стаў вернікам і пачаў марыць пра Нябесны Ерусалім і прылёт іншапланецян. А Галя стала цынічнай вучылкай з марай перастраляць усіх дзяцей і стаць музай паэта. А кампутаршчык Дзімон раптам пераехаў у вёску, стаў  вырошчваць сьвіняў, жыць з прадаўшчыцай і марыць пра ўласны мясакамбінат і трактар.

Па-мойму, вельмі важны, а можа і галоўны элемент беларускай мары – хацець мець усё сваё. І каб ніхто не перашкаджаў рабіць сваё: палоць свае буракі, прадаваць свой самагон, будаваць хату, гараж, кар’еру, лецішча і паветраныя замкі. Бо ахвочых прыперціся і насраць у наш хрустальны сасуд больш, чым трэба. І робяць яны гэта пастаянна, але з пераменным посьпехам.

У гэтым, відаць, асаблівасьць нашай мары. Пладзіцца і выжываць у экстрэмальных умовах.  Ідзе, напрыклад, сабе поўная гуманізму мара пра мірнае неба. А тут як чыкане яе сусед ножычкам сваім акупанцкім. Жжух! – і няма ўжо мірнага неба, а ёсьць мара пра мёртвага суседа. Непрыкметная для яго, але, сука, жывучая і справядлівая.

Чаго не хапае беларускай мары, дык гэта маналітнасьці. Сёньня беларус марыць пра рай, а заўтра – каб здох аўтобусны кантралёр. Сёньня нам падавай парадак і чысьціню, а заўтра – раз! – і валяемся бухія пад пад’ездам і пускаем бурбалкі з носа. Так, наша мара не ідэальная. Але ж акурат ідэальныя мары (напрыклад, пра шчасьце ва ўсім сьвеце) вядуць да татальнага гамону, які мы ўсе хорам зараз назіраем.

П.С. А датычна маёй маленькай берасьцейскай мары – вельмі хачу, каб на месцы крэпасьці аднавілі Стары Горад. А саму крэпасьць адбуксіравалі ў лес, на адзін з вайсковых палігонаў. І хай бы той музей стаяў там сабе, як дзібіл. Велічна і манументальна. Вось тады б я з цікавасьцю паглядзеў, колькі людзей будуць гатовыя паперціся ў тое задуп’е са сваёй хворай марай пра савецкае мінулае.

Макс Шчур —  беларускі паэт, перакладчык, эсэіст. З 1998 года жыве ў Чэхіі, дзе атрымаў палітычны прытулак. У 2016 годзе атрымаў прэмію Гедройца за раман «Завяршыць гештальт».

Можна было б напісаць, што я мару, каб Беларусь стала парламенцкай рэспублікай, краінай справядлівых выбараў, свабоды слова і законнасці, каб была скасаваная пенітэнцыярная сістэма савецкага тыпу, смяротнае пакаранне і г.д. Але гэта ўсё не мары, а патрабаванні. Мара павінна быць чымсьці больш узнёслым, далёкасяжным, ледзь не нерэальным…

У такім разе я мару, каб беларусы перасталі адчуваць асалоду ад прыніжэння: як ад самапрыніжэння, так і ад прыніжэння іншых. Каб яны цікавіліся не толькі сваім, не баючыся ніякіх іншых краін і культур: далёка не толькі ў Жмудзі ёсць людзі. Мы ж не Расія, таму не можам дазволіць сабе глупства пагарджаць рэштай свету.

Мару, каб нашыя суайчыннікі ўмелі своечасова пазбаўляцца ад залежнасцяў, такіх як тэлебачанне, камп’ютарныя гульні, алкаголь або сучаснае афіцыйнае праваслаўе. Каб яны зразумелі, што “людзьмі звацца” мала, трэба яшчэ імі быць. І каб у выніку ніякая дзяржава – ні свая, ні чужая – не замінала такім людзям жыць па-людску.

Владимир Глазов — поэт, публицист и журналист. Автор поэтического сборника и книги «Симфония еврейских судеб Брестчины». 

Боюсь, у меня нет сколько-нибудь внятного представления о том, что такое беларуская мечта. Минимум, что требуется для такого рода представлений, – наличие национальной самоидентификации. У меня же её нет и в помине. Состав крови «ершистый»: русские, беларусы, украинцы, поляки, евреи. Да и сорок с лишним лет жизни сначала в СССР, затем уже в современной Беларуси никак не помогают с национальной идентификацией. Меня больше занимают вопросы: «Каково это – быть человеком?», «Человек ли я вообще?». И не скажу, что всякий раз на последний вопрос я отвечаю утвердительно.

Исходя из вышесказанного, думаю, мне не совсем корректно отвечать на поставленный вопрос. В лучшем случае это будет взгляд одинокого существа с окраины в центре Европы. Существа, всю жизнь шатающегося вдоль границы, как герой Фернанделя в любимом старом фильме «Закон есть закон».

Во многом мне близки идеи, высказанные Валентином Акудовичем в книге «Код отсутствия. Основы беларуской ментальности». Но, если уж мне позволено, я пойду еще дальше, рискуя вызвать смертельный огонь критики, и скажу так: а что если беларуская мечта как раз о том, чтобы лишиться этой самой «беларускости»?

Мечта о растворении и, в конечном счете, мечта о небытии? Я понимаю, насколько жутко и чудовищно это звучит, но не могу отделаться от этого ощущения. И я настаиваю только на этом личном своем ощущении. Возможно, оно ошибочное, в корне неверное, но, увы, я не вижу целостной нации, устремленной мечтами и поступками в будущее. Я вижу одиноких и печальных людей, еще при жизни ухаживающих за своими могилами.

Познакомиться с творчеством литераторов можно на сайте http://litrazh.org/

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Правовая информация

ООО БИНКЛБАЙ УНП 291432476

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: