Войти с помощью: 
Войти с помощью: 
Пароль будет отправлен вам на e-mail.

Гарадзенскі фольк-панк гурт Dzieciuki 1-га кастрычніка выступіць у Берасці ў пабе «Coyote». 

Гісторыя гурта вядзецца з 10 красавіка 2012 года. Нягледзячы на малады ўзрост, удзельнікі калектыву на музычнай сцэне ўжо даўно. Некаторыя з іх дагэтуль гралі ў культавым панк-гурце «Кальян» і «Людзі на балоце». Дыскаграфія гурта складаецца з двух альбомаў: «Гарадзенскі гармідар» і «Рэха». За час свайго існавання калектыў зрабіў тур па Еўропе, удзельнічаў у сумесных канцэртах з Brutto у Польшчы і Літве і стаў «Героем году» па версіі сайта «Тузін гітоў».

Dzieciuki граюць бадзёры фольк-панк з тэкстамі на гістарычную тэматыку. Балахоўцы, лясныя браты, удзельнікі Слуцкага паўстання і песні пра Касцюшку ды Панятоўскага. Па песьнях гурта можна вывучаць тую старонку гісторыі Беларусі, аб якой не напісана ў школьных падручніках. Адчуць на сабе шалёны зарад энергіі «Дзецюкоў» можна будзе 1-га кастрычніка ў пабе»Coyote», што знаходзіцца на вуліцы Дзяржынскага, 14/1. Разаграваць гурт будуць гарадзенскія панкі S’n’D. Пачатак канцэрту ў 19:00, кошт квіткоў — 10 р.

Фота на галоўнай — арт-паб «Torvald»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Правовая информация

ООО БИНКЛБАЙ УНП 291432476

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: