Войти с помощью: 
Войти с помощью: 
Пароль будет отправлен вам на e-mail.

9-12 жніўня “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” ладзіць адукацыйны фестываль “Рэмара” для маладзёнаў, якія хочуць пабудаваць краіну мары. Лакацыя — хутар пад Менскам. Першыя тры дні фэсту — гульня-LARP (ралявая гульня жывога дзеяння), дзе будзе мадулявацца парламенцкая рэспубліка. А ў апошні дзень – лекторый з лепшымі экспертамі і экперткамі, кінапрглядамі, дыскусіямі, фудкортам, chill-out зонай і музыкай прыродных “інтэр’ерах”.


Жыццё ў межах змадэляванай Рэспублікі Мары будзе будавацца вакол Парламенту. Ён прымае рашэнні, а потым і законы, па якім павінна жыць “Рэмара”. Галоўнае ў Парламенце — шматпартыйнасць і магчымасць кожнага і кожнай прасунуць свой закон, упэўніўшы ў яго неабходнасці парламецнкую большасць. У Рэмары ёсць уласная валюта: талер, і яго курс, — як і дабрабыт насельніцтва, наўпрост залежыць ад рашэнняў Парламенту.

Лекцыйны дзень — гэта некалькі пляцовак, на кожнай з якіх будуць выступаць некалькі лектараў і лектарак. Інтэрактыў і дыскусіі па пераасэнсаванні савецкага мінулага, гендару, мастацтва, рэформ ў Беларусі, правах чалавека, культуры і яе ўзаемадзеяння з горадам.

А па-за лекцыйнай часткай будуць дзейнічаць фудкорты і зоны для рэлакса. Музычны настрой будуць задаваць Разбітае сэрца пацана (Менск) і Колір (Адэса).

Удзел у мерапрыемстве ажыццяўляецца па запрашэннях, якія распаўсюджваюцца па прынцыпе free donation. Атрымаць запрашэне на гульню і/ці фестывальны дзень неабходна запоўніць форму: goo.gl/Td3cV5

Месца: хутар пад Мінскам, дакладнае месца паведамляецца ўдзельнікам і ўдзельніцам.

Суполка “Укантакце”: www.vk.com/remara_by

Instagram: www.instagram.com/remara_by/

Сайт: www.remara.by/

Facebook: www.facebook.com/remara.by/

Кантактная асоба (па ўсіх пытаннях / для партнёраў і СМІ):  +375291806649 (Саша Кузьміч)

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Правовая информация

ООО БИНКЛБАЙ УНП 291432476

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: